Ха-ха-ха! Бацька і брат… Вось яны! Вось! Крывапіўцы! Драпежнікі! На расправу вас! На расправу! Хлопцы, сюды! Хлопцы, сюды! Хлопцы! (За дзьвярмі чуваць глухі шум, потым дзьверы з грукатам адчыняюцца, у пакой убягаюць польскія салдаты і хапаюць Міколу. Ён памыкаецца вырвацца, але ня змога). А, здрада! Арына, гадаўка!.. Хлопцы!..
Пан (крычыць у дзікай злосьці). Вяжыце яго! Вяжыце, разбойніка! А-га-га!.. Біце яго… Душыце яго!.. Душыце! Душыце! Душыце!..
ДЗЕЯ ПЯТАЯ
|
Стучыць-гручыць дарожанька |
Андрэй (жорстка). Сама што пець тады, як родны брат чакае пэўнае сьмерці… (Наста перш