Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/246

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хвілінку… Я табе нешта скажу… Мікола… Я скажу дужа важнае… Ня біце мяне, пачакайце!

Мікола. Пачакай! (Спыняе Кузьму). Ну, гавары!

Сомскі. Я аднаму. Хай яны ня слухаюць… Толькі табе…

Мікола (пасьля некаторага ваганьня). Выйдзіце туды на хвілінку. (Кузьма і Аніська выходзяць). Ну, гавары!..

Сомскі. Мікола! Табе няможна мяне забіваць. Гэта вялікі страшны грэх. Ты ня ведаеш, табе, мусіць, ніхто не казаў… Ты-ж мой сын… Мікола, ты мой сын…

Мікола (ашаломлены). Сын? Твой сын? Ага, я разумею… Так, так… Вось яно… Я разумею…

Сомскі (падбадрыўшыся). Хе-хе-хе… А ты хацеў бацьку, роднага бацьку забіць…

Мікола. Гэта ты, значыць, ашукаў быў маю матку. Ха-ха! Пан матку, а паніч сястру! Сваякі! (Крычыць). Сваякі, ліха на вас, сваякі!..

Сомскі. Міколка! Сынок!

Мікола. Маўчаць! (3 пагрозай). Паспрабуй толькі яшчэ назваць мяне сынам — я цябе разарву на шкумацьце… Ха-ха! Бацька знайшоўся! Яшчэ хваліцца! Ды ты ведаеш, што я цяпер — удвая цябе ненавіджу, я цяпер з радасьцю загрыз-бы цябе сваімі зубамі… бацьку гэтага… падлюгу… (У гэты момант у дзьверы з нутраных пакояў выходзіць Юры).

Юры. Што тут такое?

Сомскі. Юра!

Мікола (крычыць). Стой! Стой там, ні з месца!