Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/239

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праз пятнаццаць хвілін ён прыедзе у вёску, праз дваццаць хвілін пераедзе яе, а праз паўгадзіны… ха-ха… будзе мёртвы… (Арына робіць мімавольны рух да дзьвярэй, ён хапае яе за руку). Спалохалася? Шкадуеш? Ня варта…

Арына (стрымаўшы сябе). Скажы, што мне трэба зрабіць… для гэтага… аб чым ты казаў…

Мікола. Зусім глупства. Як усе лягуць спаць, ты падыйдзеш, паляпаеш і скажаш, што ў цябе ёсьць дужа пільная справа. Табе адчыняць.

Арына. Добра, я гэта зраблю. Больш нічога?

Мікола. Больш нічога. (Ідзе да канапы і сядае). Больш нічога. (Пауза, пасьля якой Мікола гаворыць зусім новым — слабым і змораным голасам). Арына! Хадзі сядзь тут, каля мяне. (Арына сядае. Ён бярэ яе за руку). Змарыўся я. Сілы дужа многа ідзе… Адпачыць каб… часіначку… Няма нікога цяпер… няма мне дзе адпачыць… Арына… я ў цябе… трошачку… (Кладзе галаву ёй на калены і заціхае).

СЦЭНА 2

У панскіх пакоях. Паня сядзіць, схіліўшыся над вязаньнем, пан ходзіць па пакою.

Сомскі (падышоўшы да акна). Такая ноч заўсёды трывогу нейкую наганяе. Мусіць, будзе навальніца… (Узрушана). Вакяньніцы! Божа мой! Вакяньніцы зноў не зачынены. Хадора! Хадора!

Хадора (уваходзіць). Ці гукалі?

Сомскі. Ці гукалі, ці гукалі… Я кожны дзень табе гавару. Вакяньніцы ты зачыніла, га? Мусіць ча-