Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прападзі, хай крадуць, хай расьцягваюць. Ды яшчэ і самі… самі, сволачы, параскрадалі, я ведаю вас. Пачакайце, цяпер расквітаемся, цяпер вы ў зубах мне ўсё прыцягнеце. Гавары зараз-жа, хто што браў з панскіх пакояў? Ну? (Усе маўчаць). Маўчыцё, ня ведаеце? Іўка!

Хадора. Іўка пашоў у кузьню коні каваць.

Сомскі. Усіх прымушу, усе загаворыце. Ну? Маўчаць будзеце, га?

Голас з натоўпу. Хто-ж яго ведае? Ці гэта мы там сядзелі, ці што?

Хадора. Я дык баялася туды і паткнуцца. Чорт ім вер, яшчэ арыштуюць.

Сарпун. Лясьнік сядзеў тут, не адыходзячы. Ён ведае ўсіх, хто што браў.

Сомскі. Прывядзіце сюды лясьніка!

Хадора. Ды во-ж ён сядзіць тут, пад плотам. Саўка! Хадзі, паны гукаюць.

Сомскі. Ах вы, прахвосты! Ах вы, паганцы! (На сцэну ўваходзіць Саўка). Саўка! Я, ад’яжджаючы, даручыў табе пільнаваць нашы пакоі.

Саўка. Я пільнаваў. Я ўвесь час пільнаваў, з месца ня сходзіў.

Сомскі. Што-ж ты гэта тут пільнаваў, калі ўсё парасьцягалі?

Саўка. Ня змога была мая. Гвалтам бралі, арудвалі, як толькі хацелі. Ня слухаліся.

Сомскі. Хто браў? (Саўка маўчыць). Хто браў, я пытаю?