пэўную пагібель, каб потым заўладаць гэтай жанчынай. Ты разьбіў быў жыцьцё маё. Разумееш ты гэта, га? Разумееш? (3 агідай). Мне трэба-6 было застрэліць цябе, як сабаку. І я-б зрабіў гэта, каб меў з табой толькі асабістую справу. Але я гавару з табой, як прадстаўнік мясцовае рэволюцыйнае ўлады. А таму — будзьце ласкавы, аканом Сарпун, зараз-жа ісьці за мной: вы арыштаваны.
Сарпун (зусім спакойна). Вы мяне расстраляеце?
Мікола. Ха-ха-ха! Наўдачу. Ты не такі страшны вораг, каб цябе не ўгамавалі інакшым парадкам. Ну, пашлі. Не забудзься разьвітацца з жонкай, ха-ха!.. (Сарпун праходзіць міма Арыны, ня зірнуўшы на яе, не сказаўшы ні слова, і першы выходзіць у дзьверы. За ім — Мікола).
Аніська. А калі капіталісты зьбяруцца ўсе-чыста ды грудам пойдуць на пролетарыят. Што тады, па-твойму, будзе?
Іўка. Тады пролетарыяты — мы, значыцца — зьбярэмся ўсе-чыста ды грудам пойдзем на капіталіст…
Аніська. І разаб’ем іх?
Іўка. Ясьцесьцьвіна.
Аніська. Во, добра! Тады ўсюды будзе наша ўлада.