Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выгаварвае словы). Ты… бацька… ашукаў… здрадзіў… Панскі паслугач… падлюга! (У пакой убягае Андрэй).

Андрэй. Хлопцы! Панскі абоз стаіць за маёнткам. Я ўгаварыў сялян, каб не вязьлі. А паны лупсанулі на Ліпавы шлях. Хацелі затрымаць, ды не ўдалося.

Антось. Што-ж рабіць цяпер?

Аніська. Я казаў, што нічога ня выйдзе.

Мікола (тонам загаду). Выслаць пяць чалавек наўздагон. Выбраць самых лепшых коняй з маёнтку. Зараз-жа паслаць у штаб з даносам, што маёнтак у нашых руках. На раньне сабраць батракоў і ўсіх вакольных сялян — абвясьціць пра ўтварэньне рэволюцыйнае савецкае ўлады.

Кузьма. Што рабіць з старым?

Мікола. Арыштаваць!

Заслона.

ДЗЕЯ ДРУГАЯ

СЦЭНА 1
Каля ганкаў панскага дому. Вялікі натоўп народу — найбольш сялян. На ганках стаіць Мікола, Кузьма, Андрэй, яшчэ некалькі хлопцаў. Мікола гаворыць прамову.

Мікола. Таварышы! Сягодня ўначы нямецкая армія пакінула нашу акругу. З гэтага дня ў нас устанаўляецца савецкая ўлада. Я гавару з вамі, як прадстаўнік часовага рэволюцыйнага камітэту, як прадстаўнік тае ўлады, якая выпаўняе волю працоўных, якая змагаецца за шчасьце рабочых і сялян усяго сьвету. Таварышы! Вы мяне знаеце добра. (Галасы: «Ча-