Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ноч сягодня чорная-чорная, ані-ні ня відаць. Калі заблудзіцца па гэткай начы — во недзе страшна! Ваўкоў-жа колькі ў нашым лесе.

Паланея. Людзі страшней за ваўкоў. (Пауза). Што ў паноў сягодня рабілі?

Наста. Хто іх ведае. Мусіць пакаваліся ўсё. Кажуць, зараз ужо прыдуць бальшавікі.

Паланея. Ты была ў маёнтку?

Наста (ціха). Была.

Паланея. Сьцеражыся, дачушка. Нешта часта ты туды залучаеш. Дый паніч рэдка мінае нашу хаценку. Ня ведаеш ты, мая ясачка, што бывае з гэтых паноў, чаго толькі ні вытвараюць яны. Што-б ён табе ні казаў, якім бы ягнём ні прыкінуўся, — усёроўна ён, як той воўк, толькі глядзіць, каб спажыць ды выкінуць вон, як абгладаную костку.

Наста. Не кажыце мне, мамка, пра гэта, ня трэба.

Паланея (ласкава). А як на Андрэя — ці забылася, га? Цеперся ўжо ён пашоў у салдаты. Можа ўжо гады тры прамінула.

Наста. Пашоў трэці год.

Паланея. А ці хочацца, каб вярнуўся?

Наста. А божа мой! Ну, я пайду зусім з хаты, калі будзеце гаварыць. Досыць ужо… (Чуваць, як нехта адчыняе надворныя дзьверы).

Паланея. Во табе. Няўжо так скора вярнуўся стары?

Наста (у замяшаньні). Не, гэта мусіць ня татка. (У хату ўваходзіць паніч).

Паланея (нездаволена). А… паніч…