Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старэйшы міліцыянэр (крычыць). Стой! Страляць буду. Стой! Назад!.. Грамадзянін, калі ласка… (Зьяўляецца Мяркулавіч).

Мяркулавіч. Што? Я проста хацеў прайсьціся. Я-ж тут нічога. Я ішоў па вуліцы — дай, думаю, зайду пагляджу…

Старэйшы міліцыянэр. Вы арыштаваны.

Мяркулавіч. Я? Арыштаваны? Ня можа быць. Гэта можа так хто-небудзь?

Старэйшы міліцыянэр. Вы Аўсьцігней Маркелаў Крупачкін?

Мяркулавіч. Гэта я.

Старэйшы міліцыянэр. Калі ласка, хадзіце за мной.

Мяркулавіч. Хто гэта на мяне выдумаў нешта?

Барбара. Во хто, во хто! (Паказвае на Саньку).

Юзік. І я. І я чуў, як ты прасіў у яе грошы на крамку.

Мяркулавіч. Юзік! Сынок… Ты… на мяне…

Юзік. Я ня хочу быць гандляром. Я даўно табе казаў, што ня трэба ніякай крамкі.

Мяркулавіч. Божачка міласьлівы! Да чаго я дажыўся! Да чаго я дажыўся!..

Старэйшы міліцыянэр. Ну, калі ласка, ідзіце за мной.

Барбара. Калі так, дык-жа і яго забярыце… во-во… не хавайся, не хавайся… Ваську Дудзіна бярэце!