Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пілаціха (круціцца ззаду). Божухна, бацюхна. Біць будуць, біць будуць, яй-богу-ж, праўда…

Ганна (цьвёрда). Яшчэ раз кажу, грамадзянка, што я вашай дачкі ня ведала. Скажэце проста: што вам ад мяне трэба?

Барбара (гістэрычна). Дачку маю нашто загубіла? Шлюха праклятая! Я табе не дарую! Я табе пакажу, як зводзіць людзей. Я табе вочы павыдзіраю! Я табе…

Галасы з натоўпу.

Дай ёй, Барбара!

Чаго там вантэжыцца!

Даць ёй, праклятай!

Пусьці мяне, я яе, гадаўку!

Хай помніць, як круціцца!

Даніла (становіцца перад Ганнай, стрымліваючы разьюшаны натоўп). Назад! Толькі пасьмей каторы! Толькі крані! Жывым не астанешся… Заб’ю! (Натоўп крыху адступае. У прахоне, які цяпер зрабіўся каля Ганны і Данілы, зьяўляецца мешчанін у падзьдзёўцы).

Мешчанін у падзьдзёўцы (адпіхае Данілу, якога потым хапаюць хлопцы і трымаюць). Не замінай! Суд народны — суд божы. Госпадзі, прасьці цяжкі грэх! (Замахваецца на Ганну рукой, у якой відаць вялікі камень. У гэты момант на сцэне зьяўляюцца Санька і Юзік. Санька спраўляецца ўхапіць мешчаніна за руку i камень вывальваецца на зямлю).

Санька (Становіцца перад Ганнай і як мага крычыць). Стой! Братцы! Што вы надумалі! Вы нічога