Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

роўна напомніць мне аб гэтым — зноў будзе цяжка… Аднаму мне, Ганна, будзе лягчэй…

Ганна (з несхаваным пачуцьцём). А мне адной будзе цяжка, Даніла. Мне будзе дужа-дужа цяжка…

Даніла (з парываньнем). Што? Што ты сказала? (Стрымлівае сябе). Не-не… Ня трэба… Усёроўна нічога ня будзе… Ідзі, Ганулька, ідзі…

Ганна. Калі я буду патрэбна табе, тады паклічаш. Добра?

Даніла. Ганулька, родная, ідзі адсюль… ідзі… Табе зусім ня трэба было сюды прыходзіць…

Ганна (з дакорам). Даніла! Ты-ж паклікаў мяне — і я прышла.

Даніла. Што? я паклікаў? Цябе? Хто сказаў табе гэта?..

Ганна. Твой кватарант… стары гэты…

Даніла. А-а-а… Я разумею… гэта наўмысьля. Яны нешта надумалі, яны нешта хочуць зрабіць. Ідзі, Ганулька, ідзі хутчэй…

Ганна. Я не баюся, Даніла. У мяне стане сьмеласьці астацца з табой нават тады, калі гэта небясьпечна.

Даніла. Ну, ідзі, я прашу цябе. Пачакай, я цябе сам правяду, я адну ня пушчу… Хадзем! (Яны падаюцца направа, але дарогу ім загараджвае Барбара).

Барбара. Стой, галубачка, пачакай. Я-ж таксама хачу табе слоўца сказаць.

Даніла. Адыйдзі! (Хоча яе адштурхнуць, але