рычны плач Барбары. У гэты момант чуваць крыкі: — Нясуць! Нясуць! — Далятаюць ужо зусім блізкія гукі пахавальнага сьпеву. Натоўп падаецца налева. Адтуль чуваць на фоне гнеўнага гоману голас Барбары, якая галосіць: — Дачушка мая любая! Сонейка маё яснае! На каго-ж ты мяне пакінула!.. — Потым гукі памалу заціхаюць. На сцэну зьлева ўбягае Пілаціха).
Пілаціха. Божухна, бацюхна! Гэтага-ж ніколі ня было на нашай вуліцы. (Бяжыць на права, але, не дабегшы да куліс, спыняецца, быццам убачыўшы нешта вельмі страшное, і з крыкам бяжыць назад. На сцэну зьлева ўваходзяць Люся і Нюся. Таксама спыняюцца, асалапелыя, і з крыкам бягуць назад. Праз момант на сцэну з справа ўваходзіць Ганна).
Ганна. Ад мяне ўжо ўцякаюць, як ад нячыстае. Што-ж, для іх я нячыстая, для іх я чалавек другога сьвету, які не прызнае ні іхных звычаяў, ні іхных законаў. Я іду супроць бруднай каляіны іхнага жыцьця, і таму яны глядзяць на мяне, як на ворага. Каб прымелі, яны-б расправіліся са мной з усёй жорсткасьцю свайго дзікага фанатызму. (Усьміхаецца). Яны-б з ахвотай пабілі мяне каменьнямі, як некалі іудзеі білі грэшных распусных жанчын. (Сядае на лаўцы і задумляецца. Чутны гукі пахавальнага сьпеву, чуваць, як галосяць жанчыны). Балота, балота… Колькі яшчэ тут бруду, гнільля, колькі хворае цьвілі і страшнога калецтва. Старавечныя гнілыя карчы распусьцілі свае цупкія лапы, ловяць, аплятаюць, уцягваюць у бяздонную багну… Над гэтым балотам носіцца магутны віхор. Ён узрывае цэлымі хмарамі бруд і гнільлё, ён