магу спакойна глядзець на яе, я яе ненавіджу… А яна, сьцерва, хоць-бы што… Што вы на гэта скажаце?
Люся. У вас, Васіль Пятровіч, такі гарачы тэмпэрамант.
Нюся. Васіль Пятровіч, скажэце, чаму гэта Волька пакончыла з сабой? Гэта не сакрэт?
Дудзін. Ах, ці варта аб гэтым казаць! Яна так любіла мяне, так любіла… А гэта шлюха пачала да мяне чапляцца. Праходу не дае… разумееце? Я сюды — яна сюды. Я туды — яна туды. Бачыць, што ня выходзіць нічога, дык яна пашла дый нагаварыла Вольцы ўсяго-ўсякага. Ну, тая, ведама, мяне страшэнна кахала — яна ня сьцерпела гэтага і павесілася… Ах, гэта такое няшчасьце!
Нюся. А што-ж яна ёй нагаварыла? Гэта не сакрэт?
Дудзін (уздыхнуў). Ох, чаго яна толькі ёй не гаварыла. І што я яе (Ганну, значыць) кахаю, і што я ёй праходу не даю (гэта я — ёй… разумееце?), і што я прапанаваў ёй жаніцца, і што я сам казаў, быццам мне Волька так абрыдла, што я і глядзець на яе не магу, і што я з Волькай толькі жартаваў, толькі падманьваў яе… Ох, ці мала чаго можа нагаварыць жанчына!..
| Люся. | Не ўсякая… | |
| Нюся. |
Дудзін. Я разумею. Я сур’ёзных барышняў паважаю і, натуральна, заўсёды гатоў вадзіць з імі кумпанства, хе-хе!..
Люся. Які вы комплімэнтшчык, Васіль Пятровіч.