Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міколу Швэда сустрэў, як Ваську Дудзіна падчапілі, як зайшлі да Ахроіма, як паўкварты ўзялі… яшчэ паўкварты… здаецца, яшчэ… потым больш хлопцаў сышлося… здаецца, я некаму ў пысу заехаў… ці можа мне хто-небудзь. (Мацае твар). Мусіць, мне… А тады што… пачакайце, дык гэта-ж заўчора было… яшчэ ў Пётры начавалі ўсе разам. А ўчора таксама пілі… учора… як-жа гэта ўчора, было… Ганулька… здаецца, я бачыў недзе Ганульку… Ага! Яна-ж мяне прагнала п’янага… Я, мусіць, хадзіў да яе, няйначай… (Раптам успомніўшы, хапаецца за галаву). А-а-а… Гармонь мая! Гармонь трохрадная! Усё… кончана… Я кінуў піць… Ганулька будзе здаволена. Я пазбыўся свайго вечнага змусьціцеля. Я прапіў гармонь. (Пауза). Нашто гэта людзі п’юць гарэлку? Проста не разумею. Калі ты цьвярозы — зусім у цябе іншае жыцьцё. Ты робіш сваю справу, ты імкнешся да нечага сур’ёзнага, важнага, ты бачыш, што ў цябе ёсьць наперадзе. Ці толькі вольная часінка — пашоў у бібліотэку, пачытаў кніжку, газэту, у клюб схадзіў, у кіно, у тэатр, пайграў сабе на гармо… о, не-не… не паддурыш… калі гармонь, дык і выпіць захочацца… І што гэта такое? Вось няма гармоні, дык і піць ня хочацца… Фэ… брыдка ўспомніць пра гарэлку. А бывала, зірнеш на яе, яна гэта замамыліцца — нудная такая, маркотная… Кранеш яе — яна пісь-пісь, бы няжывая… Hy, як-жа тады ня выпіць, не павесяліць яе, небараку? (Стараецца ўзяць радасны тон). Як я рад! Як я рад! Я цяпер стаў зусім другім чалавекам! А Ганулька… Як яна будзе здаволена! Дзеля яе я гэта зрабіў,