Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ся?.. А-а-а… Ведзьма! Ты — ведзьма гэта… наўмысьля… А-а-а… я ня хочу… ня хочу…

Барбара (грозна). Ня крычы!

Надзея (сьціхла. Толькі ня зводзіць з Барбары сваіх страшных вачэй ды паўтарае ціха, паўшэптам). Ведзьма… ведзьма… (Пачынае задыхацца і праз некалькі сэкунд памірае).

Барбара (нахіляецца над ёй). Памёрла. Адгаравала сваё, адпакутавала. (Хрысьціцца). Царства нябеснае, вечны спакой яе душачцы. (Выходзіць з хаты).

Мяркулавіч (у сваім пакоі). Дзякуй табе, госпаду богу, што паслаў мне дзьвесьце дваццаць адзін рубель трыццаць тры капейкі!..

Заслона.

ДЗЕЯ ЧАЦЬВЕРТАЯ

Магільнік на краю гораду. Магілкі, крыжы, помнікі. Некалькі сухарлявых дрэўцаў. Зьлева направа ідзе чысьценькая, пасыпаная жоўтым пясочкам дарожка, на якой стаіць садовая лавачка. У глыбі сцэны аграда, за ёй няшырокая бедная вуліца. Ужо досыць познае раньне — яснае, сонечнае. Праз аграду добра відаць, як па вуліцы туды і сюды праходзяць падарожныя, сьпяшаючыся па сваіх справах. Сярод магілак, так, што яго ледзь відаць гледачу, сьпіць Санька-шавец.

Санька (прахапіўшыся, зьдзіўлена азіраецца навокал). А бадай цябе немач! Дзе-ж гэта я апынуўся? (Працірае вочы, зноў азіраецца). Ну, так і ёсьць… мікольскія могілкі… вунь Сенька Дрозд ляжыць… Вунь Мікіта Багроў спачывае… вунь і Волькіна сьвежая магілка… Вось-жа на табе… помню ўсё-чыста: як