Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няўздолела. Кашляла, кашляла, а тады і лягла. Вось, як і ты, стала страшная такая, жоўтая, яй-богу-ж, праўда.

Надзея (з болем перапыняе яе). Скажы лепш, бабулька, што чуваць там у вас?

Пілаціха. Што-ж там чуваць… Ці мала чаго людзі гавораць — усяго-ж не перакажаш. Была я надоечы ў гэтых, у Крывіцкіх, што на Загорнай жывуць. У каровы ў іхнае малако адабраў нехта — на Барбару казалі, але хто іх там ведае. Дык старая Крывіцкая мне па сакрэту казала, што іхны пляменьнік — той, што да Лідкі Казачонкавай заляцаўся — ведаеш? — Рыгорам, здаецца, завуць, — дык казала, узяў ён сабе недзе ў Маскве — маладая, багатая, два дамы мае, магазын, адзеньне рознае, яй-богу-ж, праўда. Сюды прывёз быў яе, дзень пажыў ці два, а тады — шась, сьледам за імі — стары яе муж… Замужка яна аказалася і не разводная, дагавор нейкі ў іх, дык ня маюць права разлуку браць. Што там было! Крык, гвалт, разваруха, яй-богу-ж, праўда. Але-ткі забраў, павёз з сабой у Маскву, а гэты так і астаўся. У той дзень, як Вольку хавалі, дык увечары і паехалі…

Надзея. Скажы, бабулька, з чаго гэта Волька павесілася?

Пілаціха. А бо… Ці-ж ты і гэтага ня ведаеш, мая ты родненькая… Гэта-ж самая шлюха яе загубіла, Ганна-комуністка, яй-богу-ж, праўда. Сам Васіль Дудзянок прызнаўся… а плакаў як, a захадзіўся — сьвету божага выракся. У іх-жа было нешта з Воль-