Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юзік. А раз напісана…

Мяркулавіч (злосна). А раз я табе гавару… Чынойніцтва гэта можа было ў тысячу разоў разумней за цябе. Тупагаловае… Іш ты…

Юзік (таксама злосна і голасна). Кастрычнікавая рэволюцыя разагнала ўсю гэту погань, разьмяла яе па сьвету, вызваліла рабочых і сялян ад яе панаваньня.

Мяркулавіч (перапыняе). Погань? Па-твойму — погань? Га?

Юзік. Так у кніжцы напісана…

Мяркулавіч (зусім раззлаваны). Твая рэволюцыя сьвет дагары нагамі перавярнула, во што. Погань цяпер якраз і ўзяла ўладу, камандуе ўсім-чыста… Што толькі дзеецца! Ні права, ні закону. Як яму, паганцу, захочацца, так ён і робіць. Прылічнаму чалавеку — хоць ты ўтапіся ад гэтых парадкаў.

Юзік. Я ня лічу патрэбным весьці з табой контр-рэволюцыйныя размовы.

Mяркулавіч. А я ня лічу патрэбным, каб ты галаву набіваў усякім глупствам. У кніжцы напісана… бачыце вы яго? А што бацька гаворыць, дык — і ня ў той бок.

Юзік (пакрыўджана). Ты зробіш тое, што мяне з піонэраў выключаць.

Мяркулавіч. Выключаць, выключаць… Мы самі выключымся, вось каб толькі ўзьбіцца як-небудзь на крамку. Тады і піонэраў табе ніякіх ня трэба. Станеш сабе, як гаспадар, ні табе бегчы куды, ні табе шукаць каго — стой сабе ды гандлюй памаленьку. Фунцік цукру? — Пажалста. Чвэртку чаю? — Калі ласка…