Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ганна. Трэба мець веру ў тое, да чаго ідзеш. Трэба мець у сэрцы хоць маленькі, але ясны і гарачы агоньчык.

Даніла (падумаўшы). Ёсьць, Ганна, яшчэ адна шчыліна, яшчэ адзін разлом. Яго ня зьнішчыш, не запоўніш ніяк. Гэта — самае цяжкое, самае балючае. Гэта — у самым нутры, у самай глыбі істоты… Слухай, Ганна, я табе раскажу… Я скажу табе усё, усё-чысьценька… як таварышу, як другу… (Падумаўшы, з націскам). Мне хочацца жыць. Разумееш? — жыць хочацца… як усе жывуць, як кожны чалавек. Я зусім здаровы мужчына. Я і не стары яшчэ, Ганна, мне ўсяго толькі трыццаць чатыры гады. Я-ж маю права ўзяць ад жыцьця тое, што зусім законна, нормальна патрабуе мая істота? Я-ж маю права гуляць, весяліцца, кахаць нарэшце?.. (3 націскам). І я не магу, мне забаронена. Я ня ведаю, што гэта: абавязак, звычай, этыка ці яшчэ што, але заўсёды я чую на сабе нейкую цяжкую руку, якая прыціскае мяне, спыняе кожны мой крок, пагражае нейкай невядомай карай. І вось — слухай, Ганна! (Ціха). Я пачынаю яе ненавідзець. Я баюся яе, як вучань сярдзітага настаўніка, і за гэта ненавіджу… Так не заўсёды бывае… толькі часамі. А потым вернецца звычайнае пачуцьцё, шкода стане яе — і вось пачынаецца самая пакута. Я тады ўжо сябе ненавіджу… Я не магу дараваць сабе гэтага агіднага зьвярынага пачуцьця, я праклінаю сябе, я гатоў тады нешта зрабіць над сабой. Я плачу тады, гэта сьмешна… плачу