Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

значыць — цьвярозы. Я, Ганулька, зусім думаю кінуць гарэлку. Я-6 кінуў ужо, дык вось яна не дае.

Ганна. Хто не дае?

Санька. Гармонь. Трохрадная, з меднымі галасамі — верная мая спадарожніца. Пагляджу я на яе — вісіць смутная, невясёлая, няма каму і палашчыць яе, ажывіць галасы яе звонкія… Вось шкода стане і вып’еш…

Ганна. А цьвярозы хіба ня можаш іграць?

Санька. Ня выходзіць. Няма таго спрыту, і душы няма. Вось бачыш: пісь-пісь, а толку ніякага.

Ганна (з усьмешкай). Глупства ты гаворыш, Санька. Гэта-ж прычэпка адна, ты сам добра ведаеш. Ня было-б гармоні, дык яшчэ нешта знайшлося-б. І піць ты ня кінеш, бо жыцьцё ў цябе пустое. А раз нечым жыць, дык хоць гарэлкай жывеш.

Санька. Шаўцы ўсе п’юць. Такі ўжо звычай наш шавецкі. Праца такая.

Ганна. Паспрабуй, Санька, паступіць на фабрыку. Там гэта самая праца зусім інакшай здасца. У компаніі, гуртам — восем гадзін і не заўважыш, як праляцяць. А тады — клюб, кніжкі, газэты… Новыя людзі, новыя таварышы, далей ад гэтага мяшчанскага балота. Сапраўды, Санька, паспрабуй. Ты такі здольны і шчыры… Ты зусім нядрэнны чалавек. Чаму ты не далучышся да нашае агульнае мэты, каб захапіцца ёй, імкнуцца да яе, будаваць адпаведна ёй сваё жыцьцё. Гэта-ж так добра, так прыемна, калі ведаеш цьвёрда, куды ты ідзеш, чаго дамагаешся, што стаіць перад табой наперадзе. (Рашуча). Я заўтра сама пагавару,