Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пасьля нядоўгае тузаніны адбірае ў яе пляшку гарэлкі). Ну, і нюх у цябе, Санька, да гэтага зельля.

Пілаціха. Гэта — хвораму, хвораму… ад ценпературы, яй-богу-ж, праўда…

Санька. Брысь! А то і другую адбяру.

Пілаціха. Паскуднік які, баламут, яй-богу-ж, праўда… (Пашла).

Люся. І ня сорамна вам крыўдзіць старую жанчыну? А яшчэ кавалер…

Санька. Брысь!

Нюся. Фі, нахал! (Абедзьве ідуць у хату, Санька ідзе налева і сядае на лаўцы ля форткі).

Санька (разглядаючы пляшку). Пагляджу я на цябе, мая каханая, ды падумаю. Я цябе п’ю і ты мяне п’еш, я цябе, зьністажаю і ты мяне зьністажаеш… Ці зьністожу я цябе, ці не — невядома, а ты мяне, сьцерва, напэўна зьністожыш. Вазьму вось цябе, сукіну дачку, за горла, ды як дам пад гэта самае… (Адбівае). Дзе той і корак падзеўся! (Думае). Выпіць хіба, ці што? (Прыладжваецца піць. У гэты момант адчыняецца фортка і на парозе яе зьяўляецца Ганна. У руках у яе некалькі кніжак. Санька пасьпешна хавае гарэлку і бярэ ў рукі гармонь).

Ганна. Што ты тут робіш, Санька?

Санька. Я, Ганулька, гляджу вось на месяц i думаю: што гэта ён сабе думае?

Ганна. П’яны?

Санька. Ані ў зуб. Я-ж даў табе слова, што п’яны ніколі ня буду з табой гаварыць. А бачыш — гавару,