даеце? — гэта дурная, што байструка летась радзіла — Арына доўганосая. Сын нават жаніцца меціў на ёй, а пакуль сёе-тое, дык бацька… яй-богу-ж, праўда… Дык цяпер сын і ў хату ня ідзець — сядзіць у Філонавых. А Філоніха-ж крыху да яго нешта мае. Летась, як хадзіў мужык на два месяцы ў войска, дык — і ў кіно, і ў ціятры, яй-богу-ж, праўда… Мужык у яе нешта, кажуць, няздатны… а баба маладая, здаровая…
Люся. А ці чулі вы, бабка Палаціха, што на Першае Мая Данілу ў лесе з Ганнай-комуністкай злавілі?
Пілаціха. Дык пра гэта-ж увесь горад ведае, мае вы дзетухны. Якое, Даніла ўжо з жонкай разводзіцца, яй-богу-ж, праўда… Такі закон ёсьць бальшавіцкі, што калі жонка сухотніца, дык мужык мае поўнае права кінуць яе, каб, значыць, заразы ня было. А яе тады ў забес. (Таемна). Я-ж сама, дзевачкі, чула, як ён гаварыў ёй… я тады сядзела ў іх, чай з варэньнем піла… Дык кажа…
Санька (неўзаметку падышоў збоку). Га-а-а, сарокі-шчабятухі! Язычкі чэшаце, костачкі добрых людзей перабіраеце, байкі складаеце ды на вецер пушчаеце… Брысь, куды каторая!
Пілаціха. А божачка мілы. Во напалохаў, яй-богу-ж, праўда!..
Люся. Ох, маё сэрца зусім спынілася.
Нюся. Фі, нахал!
Санька (пільна прыглядаецца да Пілаціхі) А-а-а, бабка Пілаціха, ту-ту-ту… Дазвольце вас… дазвольце вас… (Пілаціха, пачуўшы небясьпеку, прыціскае нешта да грудзей і памыкаецца ўцячы, але Санька ловіць яе і