Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ДРУГАЯ

Прыгожы месячны вечар. На сцэне — ускрайная вуліца гораду. На заднім пляне плот, які злучае два двары. З правага боку ён прылягае да ганкаў звычайнага мяшчанскага доміка, з левага — канчаецца варотамі і форткай, за якімі таксама відаць дом. Каля форткі невялічкая прытульная лавачка. У правым доме ідзе вечарына, — адтуль далятаюць прыглушаныя гукі гармоні і бязладны тупат ног. У левым доме — кватэра работніцы Ганны. На ганках правага доміка сядзяць Люся і Нюся, распараныя танцамі, шумна аддыхваюцца, абмахваючыся насоўкамі, і вядуць „далікатную“ гутарку.

Люся. Ах, Нюсечка, якая цудоўная ноч! У такую ноч можна ўсёй душой аддацца толькі каханьню. Я-б жадала пайсьці куды-небудзь далёка-далёка, на сквер, ці ў губарнатарскі сад. Ах! «В тиши ночной луна светила, в саду со мной гуляла ты»…

Нюся. А мяне, Люсечка, пойдзе праваджаць Бондзікаў, дык мы, бязумоўна, пройдземся з ім па садзе. Я так абажаю гуляць ноччу ў садзе.

Люся. А мяне сёньня праваджае Дудзін. Ён увесь вечар са мной танцуе і, канечна, пачаставаў ужо шакаладам. Ён такі, Нюсечка, алігантны!

Нюся. А я, Люсечка, на проціў, чула, што ў Дудзіна з Ганнай-комуністкай роман сур’ёзны пачаўся.

Люся. Фі, ірунда. Яна, канечна, лезла к яму. Натуральна, хацела завілаводзіць сабе кавалера. А яму яна зусім без анцірэсу. Фі! Ёсьць можа і больш алігантныя барышні, а не такія распусьніцы. Ты чула, Нюсечка, што на Першае Мая было! (Таемна). У лесе