Перайсці да зместу

Старонка:Ракавыя жаронцы (1930).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўся-чыста і — зьбянтэжаная, перапалоханая — усе паўтарала:

— Грэх табе… грэх табе…

Тут забралі мяне і адсюль павялі ў турму. Ідучы, я неўзаметку падняў з падлогі пару ракавых жаронцаў, якія я ня ўправіўся быў растаптаць.

Цяпер, калі часам у мяне запарашыцца вока, я кладу сабе пад павека белую маленькую кружэлачку. У мяне з вачэй тады цэлымі ручаямі ліюцца сьлёзы, і я хаваюся ад сваіх таварышоў, бо яны чамусьці думаюць, што гэта я плачу. А я зусім ня плачу: гэта сьлёзы цякуць ад таго, што запарошана вока.