Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Віленскае Бюро

Таварыства

АПЕКІ НАД ЭМІГРАНТАМІ

Вільня, Казанская 3.

Бюро Таварыства дае безплатна

уселякіе ведамасьці работнікам, каторые едуць заграніцу толькі на час сельска-гаспадарскіх работ, а гэтак сама і эмігрантам, што едуць у Амэрыку (у Злучэные Штаты, Бразылію, Аргентыну, або у Канаду), дае лекарскіе рады (за 30 кап. ад чэлавека) вылічае акуратна кошт падарожы па сушы і морэм, памагае купляць білеты на караблі на усіх лініях, аберэгаючы эмігрантоў ад уселякіх неспадзеванак і здзірства тайных агентоў. Дзеля гэтаго кожны, хто выбіраецца на сельскіе работы, або хочэ выѣхаць у Амэрыку, павінен звярнуцца сам, або напісаць ліст (укладаючы марку, за 7 кап. на атказ) у бюро Товарыства, каторае, пільнуючы толькі карысьці эмігрантоў, стараецца колькі можэ памагчы кожнаму павэдле яго патрэб і вымог. Бюро дае адрэсы Таварыств, каторые апекуюцца эмігрантамі і кабетамі у Амэрыцы.