Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ДАРОГІ

Замільгалі стрэхі
І лягло над вечарам —
Трохі той уцехі,
Што завуць сустрэчамі.

Трохі той гаворкі,
Што даўно не бачылі…
Ў небе тыя-ж зоркі,
І святла не страцілі.

Поле з новым кроем,
А што рэшта з межамі —
— Ўсе апошнім боем
Ў добры час дарэжам мы.