Марудна і дбайна ішла, Спынялася пошукам горным. Усыпана сцежка была Смарагдам блакітава-зорным.
Шумелі начамі трыма Твае чорнаморскія косы. Я нервы ў аброці трымаў, Глытаючы дым папяросы.
Знайсці я не марыў прыпын Тваёй і сваёй невыгодзе… Грыз сэрца маё нікатын, І ты — далікатна, па модзе.