Пад сталом злавіла кошка мыш — Хруст касцей напоўніў морак хаты. Неяк модна ты ў акно глядзіш, І настрой твой выдаўся — пракляты…
Кропка гледжання была твая — Сумаваць за садам кожны вечар. А цяпер (ў чаргу) сумую я… Хто ж мяне (гаротнага) палечыць?
Не хачу цябе агітаваць, Знаеш ты, чаго мне варты мітынг. У цябе таксама галава, — Каго хочаш, слухай і любі ты.