Не гавары апошнім словам Пра нашу раніцу бяроз. Я слухаю твой сказ не новы Пра перабор чужых палос.
Палосы тыя заараны, І межы зрыты і быльнёг Даўно у досвітных туманах Праплакаў аб мінулых днёх.
І мы з табою выпадкова Ў густым спаткаліся трысці… Ах, кветка… звонкая падкова Наперад клікала ісці.