Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ЎЗВЕЯХ ДЗЁН

Была пара — я марыў быць
Вялікім змагаром…
Хацеў я свет перарабіць
І мець свой сад і дом.

І ў доме тым, і ў садзе тым —
Ў суценях кроз густых —
Прымець з пярсцёнкам залатым
Князёўну дзён маіх.

У ладзе вечным мы жылі-б —
Адна ў адну любосць.
Была-б і ягада і грыб,
Калі-б наведаў госць.