Дрыжыць, калоціцца дрыгва, Грыміць у злосці лютай захад. Застыла спуджана трава, Не можа зрушыцца ад страху:
Ў лазе зялёная рака Палошча белае вятрыла… І хмара — думка ветрака — На крыллі голаву схіліла.
З даліны вечар — хмуры дзед — Нясе бярэма дробных хатак. У прысак сонечны кладзе Зара блакітавы аплатак.