Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пры дарозе, дзе жоўтыя травы
Павуценнем акрыты і пылам,
На касцях сваёй зрынутай славы
Памірае варожая сіла.

Пры даліне за дальняю рысай
І лясоў і балот вершаваных, —
Месяц топчыцца біскупам лысым,
І палошчацца рызы ў туманах.

Добры ветрык, сукаючы кужаль,
Вывучае вякоў альфабэту,
Каб аславіць, чытаючы дужа,
Раніцовыя вершы паэта.