Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як сон трагедыйны,
Як жарт анекдота.

Нам, ўзрошчаным славай
Вялікіх адплат,
Ўласцівей эпоха,
Што скованасць бурыць.
Ўзнімае жалезны
Пролетарыят
Вялікае права
Сваёй дыктатуры.

Нам шчасце не ў небе
Блакітавы птах:
Мы творым яго
На сусветным плацдарме.
І стыгне зласлівасць
Ў варожых зубах,
Дзе славяць адвагу
Творчы размах —
Атрады рабочых
Узброеных армій.