З імглы выводзіць век зубасты Ў крыжы ўмурованы сусвет. Тут быў у славе госцем частым Хрыста распятага шкілет.
Святыя выламаны дзверы І рынуў золак насустрэч. Крывавай раце сімвал веры Не дапісаў агонь і меч.
Чарнобыль зрэзаных пагудак Сышоў у легенду і туман… Культурнай нацыі адлюдак Схаваў свой твар пад параван.