Гэта старонка не была вычытаная
Ты не адна — іх дужа шмат
Праз ўласны сквіл ідуць у пары.
I радасна, што ў ковах крат
Сядзяць падпанкі і жандары.
І весела таму душы,
Што мы змяняліся на ролі…
Сліхота — што ты не пішы —
Ў наш край не вернецца ніколі.
Сліхоту выпаліў пажар,
Як заедзь злую белай косці…
Твой паблажэў дарэшты твар,
Мой — ў самым часе прыгажосці.
І я увесь, як ёсць, я сам
Расту, жывому слову рады.
Мая магутная краса
Бярэ пачуццяў вадаспады.
І ў час, калі гарэннем зор
Вію я нервы на вяроўкі —
Ты топчаш жытні перабор,
Ты ходзіш нават без сяброўкі.