Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Спадалі кроплі на пясок.
Раса ці дождж — не прыгадаю…
Тваю душу прыгожыў змрок
І сэрца — гутарка нямая.

Ў суцень бурыліся платы,
Рыдалі совы, як вар‘яты.
І, ў нэндзе злосны і круты,
Па ўзгор‘ях смутак плыў пракляты.

Быў на душы маёй агонь
Жывых нявыказаных казак.
Ў маёй руцэ твая далонь
Ляжала холадам абразы.