Перайсці да зместу

Старонка:Радасны будзень (1935).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І на жудасць скрухі,
Цераз край адужаны —
Не крануся слухаць
Хлюпат бруднай лужыны.

— Ўсё жыве на свеце,
Каму права дадзена.
Завінуўся вецер…
Вось і песня складзена.

Праз жыццё прапета
Каб была уся яна —
Пачуццём паэта,
Думкай грамадзяніна.

1931 г.

|}