Кнігапіс
Загалавак гэтай кніжкі, праўда, дужа цікавы і панадны. Барацьба за культуру мовы — гэта справа для кожнага народу сапраўды важная, а для народу беларускага тым больш. Аднак, на жаль, загалавак кніжкі агулам шмат у чым рэзка расходзіцца з яе зьместам. Прачытаўшы артыкулы гэтай кніжкі, робіцца ясным, што фактычна не аб культуру мовы ёй расходзіцца, а сусім аб нешта іншае.
Кніжку „Пісьменнік і мова“ папераджае прадмова дырэктара Інстытуту Мовы ў Бел. Ак. Навук Андрэя Александровіча. Прадмова гэта надае тон бадай усей кніжцы, нядвузначна паказваючы, як камуністы разумеюць адносіны пісьменніка да мовы і што яны разумеюць пад славамі — „культура мовы“.
Вось-жа пад сьцягем „пролетарскага інтэрнацыяналізму — кажа А. Александровіч — павінна разгортвацца барацьба за культуру мовы“, пад якім „ушчэнт зломяцца рамкі нацыянальнае абмежаванасьці… Крытэрыяў якасьці нашай мовы мы павінны шукаць у работах клясыкаў марксізму: Маркса, Энгельса, Леніна, Сталіна. У іх выказваннях аб мове асноўныя, выходныя прынцыпы для нашай барацьбы“…
З гэтага бачым, што барацьбы за культуру мовы і адносінаў да яе пісьменнікаў маюць вучыць нас асобы і іх творы, якія з прыгожым пісьменствам, як з узорам і сродкам культуры мовы, ня маюць нічога супольнага. Стопрацэнтныя палітыкі маюць быць узорам для адносінаў пісьменнікаў да мовы і для тварцоў культуры мовы! Словам, у аснову кніжкі „Пісьменнік і мова“ паложаны не падставы навукі, а сучаснай савецккй палітыкі, каб,