Старонка:Пятуховіч Замоцін Колас.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

матычныя моманты клясавага змаганьня і грамадзянскай вайны, адбіваючы ва ўсёй велічы гэроічны характар нашай вялікай эпохі, выяўляючы розныя псыхолёгічныя зрухі нашага часу.

Такім чынам, ужо ў лірыцы і паасобных апавяданьнях мы бачым, як густыя цені мрачнага царызму зьмяняюцца яскравым сьвятлом рәволюцыйнай рэчаіснасьці. Але магутная постаць пісьменьніка ва ўсёй сваёй шырыні выяўляецца ў яго буйных жанрах: "Новая Зямля", "Сымон Музыка", "У Палескай глушы".

„Новая зямля"—гэта Одысэя беларускай літаратуры. Тут абхоплена ўсё жыцьцё беларуса ад калыскі да магілы. Суровая проза жыцьцёвай барацьбы за існаваньне зьмяняецца тут сьветлай поэзіяй жыцьця на улоньні прыроды. Вобразы гэтай прыроды дзівяць нас сваёй рознастайнасьцю і хараством. У асадках жанравых і прыродаапісальных малюнках тонка абрысавана псыхолёгія дзяцей, сялян, паноў і інш. Ня гледзячы на тое, што твор вынік на аўтобіографічнай падставе, у ім поэзія і праўда Dіctung und Varheіt зьліваюцца ў адно гармонічнае цэлае.

Калі "Новая Зямля" зьяўляецца пераважна рэалістычнай поэмай, то „Сымон Музыка“ зьяўляецца тыповай романтычнай поэмай і па сваёй форме і па зьместу. Але крыніцы гэтай романтыкі чыста народныя. Якуб Колас абмалёўвае нацпсыхолёгію мастака-самародка з романтычнай настраëвасьцю, прычым тэма псыхолёгічная ў канчальным выніку падпарадкваецца тэме соцыяльнай. Лейт-мотыў поэмы выяўлен Коласам у такіх прачуваных словах:

Не радзіцца-б лепш дзіцяці
З такой чуткаю душой
У куточку, дзе спрадвеку
Беднасьць лютая гняце.
Цяжка жыць у цемнаце,
У зьнявазе чорнай, зьдзеку,
Дзе адбітак свой з-за хлеба
Накладае талака,
Дзе так пільна праца трэба,
Плечы, моцная рука,
Дзе рот лішні на прымеце
І так топчацца сям'ёй,—
Лепш-бы там ня жыць на сьвеце
Дзеткам з чуткаю душой!

Апавяданьне "У Палескай глушы" ўяўляе сабой новы этап у разьвіцьці беларускай мастацкай прозы. Замест дробных мініятур тут перад намі выступаюць малюнкі на шырокім палотнішчы.

Якубам Коласам мастацкі адбіта сваеасаблівая прырода Палесься, але Якуб Колас успрыймае гэту прыроду не разумова філёзофскі, як, напрыклад, Тургенев, на якога з палескага бору глядзяць вочы адвеч-