МАЛАНКА. Але! Цябе слухацца!.. Ты з тваім дурным розумам мяне павінен слухацца, а ня я цябе… Баба заўсёды разумнейшая за мужыка!
ЯНКА. Брэшаш! Не даводзь мяне да злосьці!
МАЛАНКА. А ну, дык што мне зробіш? Не баюся я цябе!
ЯНКА. Што я зраблю? Вось зараз пабачыш. Вось я накрываю гэту місу гэтай талеркай… бачыш?..
МАЛАНКА. Бачу.
ЯНКА. Вось як я скажу табе: ня сьмей адчыняць гэту місу! — каб ня ведаю што, каб ня ведаю які чорт цябе спакушаў, а ты ня сьмей! каб тут гарэла, а ты ня сьмей, каб навет табе страх як захацелася глянуць у місу — а ты ня сьмей!..
МАЛАНКА. А ў чым-жа будзем бульбу ды зацірку есьці?
ЯНКА. Другую куплю, а гэтай ня сьмей адчыняць!
МАЛАНКА. Як захачу, дык і адчыню, што-ж мне зробіш?
ЯНКА. А вось што зраблю…, а вось зраблю… (адшпільвае дзягу і пачынае лупцаваць Маланку; яна з піскам уцякае ў хату; Янка за ёю).
МАЛАНКА. Ай! людзі! Ратуйце!
ЗЬЯВА 2.
ЖЫД (уваходзіць). Ой-вай! І на што я сказаў бабе аб гэтай гарэлцы! Толькі нарабіў бяды — сабе гэшэфт папсаваў, а мужыку нарабіў клопату… Бабе ніколі ня трэба ведаць аб мужчынскіх справах, бо баба гэта ёсьць… ну, адным словам, гэта — баба! У бабы валасы даўгія, дык