(да Лясуна): Пане касматы! А які-ж гэта загад?
|
Дык слухай-жа ўважна, Янка! |
ЯНКА (да Маланкі, ціха). Я думаў, што ён, Бог ведае, чаго захоча, а ўсяго… раптам такое глупства: місу не чапаць!
МАЛАНКА. А хай яна згарыць гэта міса! Хто-ж да яе дакранецца, калі забаронена!
|
Калі-ж ня споўніце загад, |
ЗЬЯВА 3.
ЯНКА. Чула?
МАЛАНКА. Чула.
ЯНКА. Добра будзе!
МАЛАНКА. О! і як яшчэ!
ЯНКА (з вялікай радасьцю). Дык мы-ж у раі?!
МАЛАНКА. Але! у раі!.. Толькі вось адна бяда: я думаю, што ў раі хадзіць гэтак у простай