Перайсці да зместу

Старонка:Птушка шчасьця (1922).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

разбудзіць Маланку, можа яна нешта ведае… Маланка!.. (Маланка храпе і ня чуе; галасьней, тузаючы яе). Маланка! ўставай!..

МАЛАНКА. А? Чаго хочаш? Я спаць хачу.

ЯНКА. Ды ты пратры вочы і глянь!

МАЛАНКА (глянуўшы на стол, зьдзіўленая). А?! Скуль гэта?

ЯНКА. А хто яго ведае! Я думаў, што можа ты нешта ведаеш.

МАЛАНКА. О, глянь, якія прыгожыя талерачкі і шкляначкі!

ЯНКА (нюхае бутэльку). Добрая, панская гарэлка! гэта не самагонка. А што тутака? — Далібог — кілбаса з капустай, а пах дае ў нос, як табака. Добра было-б пакаштаваць трохі, тут ніхто здаецца ня бачыць.

МАЛАНКА. Не чапай, каб бяды не набрацца! Няма ведама, скуль усё гэта, чыё гэта?

ЯНКА. Маланка! А можа ляпей уцякайма адсюль?

МАЛАНКА. Але, лепш уцякайма, каб бяды ня было! (Бягуць, раптам ЯНКА ўстрымоўвае МАЛАНКУ).

ЯНКА. Пачакай крыху, я толькі адну чарку… пасмакую толькі…

МАЛАНКА. Ня сьмей чапаць!

ЯНКА. Ціха, ня крычы! Ашалела баба! (Бярэ бутэльку, налівае ў чарку і хоча выпіць).

ЗЬЯВА 2.

ТЫЯ-Ж і ЛЯСУН.

ЛЯСУН. Янка і Маланка! (у Янкі ад страху чарка вываліваецца з рукі, бутэльку ён хавае з-заду).