Перайсці да зместу

Старонка:Птушка шчасьця (1922).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЖЫД. Бяры — ня бяры, хто цябе просіць толькі маё мне цяпер аддай!

ЯНКА. Ідзі ты вон ад мяне, бо мне трэба вось бульбу скрабаць, а не з табою языком бляузгаць!

ЖЫД. Аддай мне маё, дык я й пайду.

ЯНКА. Ня лезь ты мне ў вочы, я табе кажу, бо я табе тут як задам, дык ты ані ярмулкі ані атопкаў сваіх не пазьбіраеш!

ЖЫД. Ну, і што ты, свіньня, не аддаеш таго, што вінен, ой вай-мір-гвалт! ды яшчэ лаешся!

ЯНКА. Ідзі ты ад мяне і ня крычы, бо як мая баба ў хаце пачуе, што я ў цябе купляў гарэлку, дык і мне, і табе будзе дрэнна. Прыдзі другі раз!..

ЖЫД. Ну, што я цябе ўсё буду шукаць! Годзі я ўжо за табой нахадзіўся, лепш ты мяне пашукай!.. Пакуль не адасі грошай, я возьму ў цябе гэту кашулю. (Здыймае з плоту кашулю).

ЯНКА. Ах, ты, паганскі сыну, аддавай кашулю! Гэта мае бабы кашуля!.. Злодзей ты гэтакі!.. (тузаюцца).

ЖЫД. Ну, і зашто ты, чорны год на цябе, лаешся! Дык аддай мне тое, што вінен!

ЯНКА. Аддай кашулю!..

ЗЬЯВА 4.

ТЫЯ-Ж і МАЛАНКА (з хаты)

МАЛАНКА. Што тутака?.. Ай-ай!.. аддавайце маю кашулю, а то парвецё!.. (Вырваўшы з рук Жыда кашулю б’е яго па карку). Ах, ты, гіцаль гэтакі! Вось я табе! вось я табе!..

ЖЫД (уцякаючы). Ай-вай-гівалт!.. Разбойнікі!..