Перайсці да зместу

Старонка:Псыхоаналіза і праблемы — літаратурныя і грамадзкія (1936).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

уецца чырвонаю істужкаю. Інакш ня можна разумець дабра і зла, праблемы аснаўное кожнае з рэлігіяў. „Зло“ і будзе прызнаньнем у плошчы рэлігіі факту існаваньня нясьведамасьці. „Мы ахвяры — кажа Гэйсманс — тых помірсных думак і нахілаў, якія дрэмлюць у кожным, на’т найлепшым з нас. Яны (гэныя думкі) крыніцаю таго, што найлепшы сын лятуціць, не ўяўляючы нічога благога, аб сьмерці бацькоў“. Дзеля паясьненьня дадам толькі, што гэны калісь вельмі популярны аўтар ня быў ані камуністым ані анархістым, а шырока вядомым канвэртытам каталіцкім. Буржэт-жа зноў — гэта прадстаўнік кансэрватыўнае з нахілам рэлігійным групы францускага грамадзянства.

Артыст нездаволены з сапраўднасьці, адчувае ў сабе ўнутраны непакой, шукае палёгкі ў іншай плошчы. Ён, паводле Фрэуда, адварочываецца ад рэчаіснасьці, сусярэджывае свае зацікаўленьні на libido, на лятуценьнях. Гэны адхіл ад сапраўднасьці, гэны аўтызм, як кажуць псыхіятры, можа давясьці да хваробы. Прысутнасьць аднак таленту дае пэрлы літаратурныя, як і агулам мастацкія. Толькі ў насьвятленьні псыхоаналітычнае тэорыі можам уявіць творства ў ягоных асновах і адначасна розныя праявы творства розных народаў, расаў. Разумеем, чаму Дантэ і Боккачыо тварылі над цёплым паўдзённым небам, чаму нашая паэзія нашаніўская была іншаю, чымся паэзія пролетарская сучасных савецкіх пісьменьнікаў, ці на’т і нашых тутака маладых паэтаў. Розная асноведзь жыцьця імпульсыўнага дае нам адказ паясьняючы ў сумлівах з плошчы літаратурнае.

Фрэудызм заўсёды стаяў блізка практыкі жыцьцёвае. Не прайшоў ён моўчкі і над праблемамі грамадзкімі. Формы жыцьця грамадзкага, разьвіцьцё гэных формаў мо лепш, як пры ўсіх іншых паясьненьнях, робяцца зразумелымі ў Фрэуда. Існуе вельмі блізкая аналёгія паміж суадносінамі сяброў і розных грамадаў у грамадзянствах з найдаўнейшых эпохаў, а тым, што бачым у снах, у хворых псыхічна і ў дзяцей. І хаця сказ гэны гучыць быццам фалшыва для вуха — практыка жыцьцёвая, досьледы над аналізаю сонных мрыяў, практыка са штодзеннага нагляданьня за хворымі і дзяцьмі дае нам магчымасьць уявіць тыя шляхі, прынамся ў аснаўных нарысах, якімі йшло чалавецтва ў сваіх дасюлешніх падзеях.

Дзеля ілюстрацыі пакажу хаця-б на такі мамэнт, як адмова ад прынцыпу роскашы і ўмеласьць адмовіцца ад роскашы мамэнтальнае на карысьць тае-ж роскашы собскае, толькі зьдзейсьненае ў пазьнейшую пару, адным словам тое, што завецца ў Фрэуда змаганьнем паміж Lustprinzip і Realitätsprinzip. Колькі трагедыяў, колькі няшчасьцяў можам наглядаць якга ў гэную пару, найчасьцей у пару дасьпяваньня псыхічнага і фізычнага адзінак! Вузкія, эгоістычныя адносіны маладое адзінкі да ясяродзішча, ня гледзячы на спадумны ідэалізм гэнае пары ў жыцьці даводзяць да пратэстаў, рэвалюцыяў, вострых канфліктаў у адносінах да бацькоў, хаты, сяброў, грамадзянства. Яшчэ больш трагічна прадстаўляецца