як толькі імкненьне да ліквідацыі ўнутраных канфліктаў. Ясна, што ўмовы шырэйшага грамадзкага жыцьця выклікаюць новыя аспэкты ў творстве, робяць да пэўнае меры адумыслоўцаў з паэтаў. Калі аднак гутарка аб сутнасьці справы, дык прадстаўляецца яна так, як я кажу.
Усё, што было гаворана аб паэзіі, цалком тарнуецца да іншых формаў літаратуры. Усюды бачым імпровізацыю, калі зьяўляецца пытаньне дакапацца да глыбейшых слаёў душы. Імпровізацыя і будзе актам, у якім найбольш патайныя думкі паказываюцца ў гатовай ужо форме, быццам неспадзеўкі. І форма і зьмест часта вельмі далёкія ад вартасьці чалавека тварца, якога мы ведаем на штодзень. У імпровізацыі чалавек прадстаўляецца нам няпоўны, няма тутака інтэлекту, прынамся таго інтэлекту, што да ўсяго крытычна прыглядаецца. Незалежна ад гэнае аднабокасьці такога акту, імпровізацыя мае значэньне ня толькі суб’ектыўнае для адзінкі. Гэная апошняя ў такіх нагодах у спосаб, хаця яно на здаровы розум можа і незразумела, будзе ўцелаішчэньнем дадзенае групы, грамады, народу. У такіх імправізаваных актах зьмест пачатна бывае незразумелы, ня бачым у ім лёгікі і толькі далейшае жыцьцё паказывае, што сапраўды тварэц быў вяшчуном. Паэзія і творства кожнага народу дае ў розных галінах прыкладаў бяз ліку. Нашая беларуская літаратура ня розьніцца ад іншых. Дык мерыць тварца ня можна ягонаю вопраткаю, формамі хатняга жыцьця, на’т стойкасьцю ягоных паглядаў нацыянальных ці іншых. Вартасьць ягоных імпровізацыяў ляжыць зусім у іншых плошчах!..
Аб гэтым усім ведама было і да эры Фрэуда. Дзякуючы аднак яму, мы навучыліся разумець і ацэніваць, чаму імпровізацыі маюць гэткае значэньне грамадзкае і індывідуальнае. Тутака, як ня трэба лепш, наглядаем, што якга пры ацэне кожнага зьявішча найтрудней бывае знайсьці цэнтральны пункт, а знайшоўшы яго — усё ўжо робіцца ясным.
Людзі бачылі, як кажу, даўно, што сам інтэлект, які ўсеўладна валадае быццам намі, не вырашае ўсяго, не паясьняе нам усіх тайніцаў і зьявішчаў на’т і штодзенных. Бачым аднак ужо ў даваеенай повесьці (Буржэт) пагляды даволі блізкія, да якіх і мы даходзім. Апошні аўтар даслоўна гаворыць: „душа нашая — гэта быццам зямля або цэлы сьцяг востраваў, вярхі якіх вока бачыць над вадою. Вярхі гэныя гавораць аб існаваньні таго фундаманту, з якога вярхі вырастаюць. Фундаманты тыя толькі могуць паясьніць характар скалаў, што паказываюцца над вадою. Усе нашыя клопаты, нашыя сумляваньні вырастаюць з фундаманту псыхічнага, які аднак зусім незразумелы ані нам ані нашым блізкім“. У гэтым сказе бачым прыймо становішча Фрэуда аб існаваньні нясьведамасьці і магутнай ролі гэнае часьці нашае душы ўва ўсім жыцьці. Прыглядаючыся бліжэй да падзеяў роду чалавецкага, убачым усюды, як тэза нясьведамасьці і ўсіх консэквэнцый, выплываючых з гэткага становішча,