адзінкі, значыцца сфэру пачуцьцёвую. Мусіць яна закрануць інстынкты, мусіць абхапіць нясьведамасьць. Бязумоўна, што літаратура спаўняла гэныя задачы шмат раней, чымся Фрэуд апрацаваў свае тэзы, чымся укупіў у законы факты, абгаворываныя і паясьняныя ў літаратуры.
Калі мы гаворым аб суадносінах паміж псыхоаналізаю і літаратураю, дык да гэтае тэмы можна падыходзіць з дзьвёх старон. Маглі-б мы прадусім прабаваць паясьніць літаратурныя зьявішчы з гледзішча псыхоаналітычнага а далей спыніцца над уплывам фрэудызму на актуальную творчасьць у літаратуры. Мы спынімся толькі над першаю з памянёных старон.
Нельга не прамаўчаць таго, колькі месца ў літаратуры займае каханьне. Доўга раман быў амаль што не адзінаю прызнанаю формаю творства літаратурнага. Кажу аб той пары культуры чалавецкае, калі пісьменства пачынае іграць незалежную ролю ў „сьвецкім“ грамадзянстве. Праблемы каханьня амаль што ня ў 100 проц. бачым у паэзіі і творстве народным. Ціж ня будзе тутака поўнае згоды з Фрэудам, калі той нам кажа, што найважнейшым мотарам жыцьцёвым будуць інстынкты, і то якга інстынкты сэксуальныя?!
Калі ў пару дасьпяваньня наглядаем амаль што не агульны поклік да званьня паэты, дык зноў дзеля таго, што дзякуючы паэтычнай форме можам выказаць усё недасказанае i cxaванае ў нясьведамасьці. Творства паэтыцкае, як бліжэй здаецца і немагчыма, працуе аднолькаваю мэтодаю з псыхоаналізаю (ня будзем спрачацца, калі нехта скажа наадварот, што псыхоаналіза карыстаецца мэтодаю паэтыцкаю). Гэткае разуменьне мае сваю вартасьць агулам для паэзіі. У пару дасьпяваньня некаторыя мамэнты псыхолёгічныя творства бачым у больш яркім насьвятленьні. Пара дасьпяваньня мае столькі сумляваньняў, загадак, канфліктаў, а што яшчэ горш, канфліктаў няўяўленых, недагавораных. У сьведамасьці ня бачым прычын, цяжка паясьніць тыя сытуацыі, якія выклікаюць няясныя, унутраныя зрухі, тугу па нечым, да нечага. І вось у творстве адкідаем спадумнага гаспадара адзінкі — інтэлект — і кідаемся на хвалі фантазіі. Карысьць суб’ектыўная з такое паэзіі бязсумліўная. Вартасьць больш шырокая, агульная будзе большая ці меншая, залежна ад таго, што прадстаўляе з сябе гэтая адзінка, акі ейны талент і г. д. Часта ніколі ня вернецца да пяра. Бываюць іншыя, больш шчасьлівыя, ці мо’ зусім наадварот, якія назаўсёды астануцца ў палоне пяра і пры кожнай нагодзе канфлікту ці патрэбы сказаць нешта шчыра, гарача, ад сэрца, могуць толькі ў паэтыцкай форме выказаць усё, што накіпела і набалела ў душы. Дык гэнае творства зьяўляецца патрэбаю ўнутранаю, гэта будзе да пэўнае меры акт самалячэньня.
Ці хачу гэтым сказаць, што сапраўдныя паэты людзі хворыя?
І так і не. Што гэта патрэба натуральная — паказвае найлепш народная паэзія, дзе няма іншых імпульсаў да творства,