спакойна жыць. Той гоман, непарадак практычна праяўляецца ў жыцьці ў розных нэурозах, хваробах. Усе мы аб’ектамі памянёных падзеяў. Ня ўсе мы хварэем, прынамся ня ўсе мы бачым у сябе хворасьць. Жыцьцё само праводзіць ліквідацыю цяжкіх сытуацыяў. Даволі бывае шчырае гутаркі з сымпатычным нам чалавекам, каб канфлікт ня лішне цяжкі быў зьліквідаваны. Споведзь шырока практыкаваная ў каталіцкім касьцеле — адзін з доказаў, як лёгка можна зьліквідаваць даволі цяжкія канфлікты дзякуючы аднэй шчырай гутарцы з духоўнікам, да якога ідзём з даверрам.
На гэтым спыніўся я ў абгаворываньні тэорыі псыхоаналізы. Нажаль не магу абгаварыць шырэй дзеля нястачы месца цэлага сьцягу мэханізмаў, якія лягчэй памагаюць зразумець навуку Фрэуда. Між іншым нічога я не казаў аб псыхопаталогіі штодзеннага жыцьця, аб тэорыі сну і г. д. Агульна трэба сказаць, што няма нічога ў жыцьці, што ня мела-б свайго сэнсу. Кожная памылка, кожная падзея, кожны на’т сон, на які мы прывыклі заглядацца быццам на нейкую брэднюшку, усё гэта мае свой сэнс, сваю прычыну.
Ясна, што зьявішчы літаратурныя, праблемы ўзгадаваньня, праблемы рэлігійныя, праблемы моралі, агулам цэласьць працэсаў грамадзкага жыцьця паясьняецца псыхоаналізаю часта зусім інакш, чымся мы да гэтага прывыклі ў нашым жыцьці. Як ужо некалькі разоў я казаў, прынцыповае значэньне мае тутака камплекс Эдыпа, ці лепш казаць той спосаб, якім камплекс гэны быў зьліквідаваны. З гэнага камплексу вырастае, можна сказаць, уся нашая культура на шляху сублімацыі, перамены і абмену прымітыўных імпульсаў сэксуальных. Абнова гэная рэалізуецца ў нас нясьведама.
Вартасьць літаратуры, падыходзячы да яе найбольш глыбока, хаваецца ў тым, што аўтар у сувязі з канкрэтным прыкладам ці шматлікімі прыкладамі, пасьля аналізы прыведзеных фактаў дае нейкае абагульненьне. У сувязі з такім паймом літаратуры стульна злучана праца, творчы працэс. Пераказываньне толькі фактаў з вельмі цікаваю на’т фабулаю яшчэ ня будзе літаратураю, будзе гэта хроніка, можа быць адчасьці гісторыя. Бязумоўна, я ня думаю тутака зузім аб ніякай канкрэтнай форме літаратуры. Форма ня мае пры нашым падыходзе да літаратуры нейкага асаблівага значэньня. Пры такім падыходзе да пісьменства трэба сказаць, што сапраўднаю літаратураю ня будзе літаратура факту, нараджэньне якое мы наглядалі пасьля вайны, а сяньна бачым, можна сказаць, поўны яе заняпад. Прыклад канкрэтны гэнае кароткае гісторыі літаратуры факту бачым у пісьменстве савецкім.
Літаратура належыць да праяваў інтэлекту. Аднак межы, якія яна абхоплівае, шмат шырэйшыя, чымся сам інтэлект. У гэным творчым працэсе, як у кожным іншым, трэба зачапіць аб старану, якая ў першую чаргу рашае аб вартасьці і характары