Эдыпа вельмі важнае дзеля далейшага разьвіцьця тэорыі псыхоаналітычнае і зьяўляецца свомасьцю дзеля яе вельмі характэрнаю. Прыняць за аснаўны закон існаваньне камплексу Эдыпа на нармальным шляху разьвіцьця адзінкі было вялізарнаю рэвалюцыяю ў тагочасным ды на’т і сяньняшнім нашым сьветапаглядзе. Нешта, што было даўней ненармальным, праява хворасьці, сяньня пачынае быць неабходным этапам. Камплекс Эдыпа азначае ня больш ня менш, як сэксуальныя спробы (хутчэй у сымбалічным чымся даслоўным сэнсе слова) ў адносінах да бацькоў, у сына да роднае маткі, у дачкі да бацькі. У пару дасьпяваньня частковыя імпульсы сэксуальныя накіроўваюцца на падтрыманьне роду. Вельмі важны пераход з пары поліморфічна-пэрвэрсыйнага сэксуалізму да імпульсаў частковых сэксуальных (інакш можна казаць да нармальнага плоцьнага жыцьця дарослага чалавека). Калі пераход гэны насустрэне на сваім шляху нейкія заміны, у далейшым жыцьці праявяцца яны ў шматлікіх нэурозах ці на’т хваробах псыхічных. Першая пара жыцьця сэксуальнага (ў дзіцячых гадох) не пакідае быццам па сабе ніякіх сьледамкаў, так што ня можам аніяк уявіць іх пазьней. Супакой гэны толькі спадумны аднак, а паказальнікам таго і будуць праявы хваробаў рознаякіх, з якімі часта сустракаецца лекар.
Ці сапраўды жыцьцё — гэта выключна ігра сэксуальнага інстынкту? Фрэуд не пярэчыць прысутнасьці і вялікага значэньня іншых імпульсаў. Процілежным да імпульсу сэксуальнага ў чалавека будзе тое, што Фрэуд называе Ichtriebe. Калі імпульсы сэксуальныя былі імкненьнем да роскашы, гэнага аснаўнога мотару жыцьцёвага, дык у процілежнасьць да гэтага прынцыпу роскашы жыцьцё накідае сапраўднасьць з ейнымі вымогамі. Бязумоўна, што і ў Ichtriebe імкнемся да роскашы, толькі тае іншае, пабудаванае на досьледзе, што не заўсёды найкарацейшая дарога найлепшая, што вельмі часта трэба зрачыся, прынамся часова, з прынцыпу роскашы, каб дастаць эквівалент мо на’т большы ў будучыне.
Як была ўжо гутарка, аснаўным мамэнтам дла Фрэуда будзе той націск, які ён робіць на значэньне нясьведамых працэсаў псыхічных. Імкненьне да роскашы незаўсёды будзе згоднае з вымогамі моралі, апініі грамадзкае, узгадаваньнем, традыцыямі. Імкненьні нязгодныя з тымі ці іншымі вымогамі сустракаюць цэнзуру, якая не дапускае іх да сьведамасьці, выціскае іх, выпірае. Фрэуд вельмі абразна паказывае на розьніцу паміж сьведамасьцю і нясьведамасьцю. Сьведамасьць — гэта быццам салён, а нясьведамасьць — уваход да будыніны нашае душы. Паміж уваходам і салёнам, на нейкім быццам карыдоры паміж імі, сядзіць стораж (цэнзура), які не дапускае ўсяго, што будзе нязгоднае з традыцыямі ці абычаямі салёну. Няпрошанае імкненьне, як той назойлівы госьць, хоча пралезьці ў салён перамяніўшы вонкавы выгляд. Калі і ня здолее пралезьці, дык усё-такі наробіць гоману ў карыдоры і выкліча непарадак, не даючы