Перайсці да зместу

Старонка:Псыхоаналіза і праблемы — літаратурныя і грамадзкія (1936).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Фрэуд паставіў пытаньне, чаму гэта шмат якіх перажываньняў вельмі цяжка прыпомніць. Паясьняе ён, як лёгка з вышэйпададзенага прыкладу зразумець, што прыпомніць цяжка тыя факты, якія дзеля тых ці іншых прычынаў маюць нямілую дзеля нас ахварбоўку. Найчасьцей гэныя перажываньні далёкія і хаваюцца ў дзіцячых гадох. Хаця мо’ крыху і дзіўна чуючы такі сказ, аднак гэта факт.

Новым этапам у разбудове тэорыі псыхоаналітычнае была спасьцярога, што большасьць выціснутых у нясьведамасьць перажываньняў мае характар сэксуальны. Зразумела, што такая пастаноўка справы выклікала вельмі гарачы пратэст, у першую чаргу, у сфэрах лекарскіх, з якімі Фрэуд падзяліўся сваімі спасьцярогамі. Як сам Фрэуд расказывае ў сваіх успамінах пасьля першае лекцыі на гэную тэму пачуў ён амаль што не ў даслоўным сэнсе, як паміж ім і слухачамі вырасла пропасьць, усе адхінуліся ад яго, ніхто не хацеў з ім гаварыць, ніхто аб нішто ня пытаў. Глядзелі ўсе на яго быццам на каналію…

Трэба сказаць, што такія адносіны да псыхоаналізы можам сустрэнуць часта і сяньня. Фрэуд аднак ведаў такую атмосфэру ўжо раней, калі чалавек пакрыўджаны несправядліва абсьмейваецца сваімі ворагамі, — дык цяпер ён не паддаўся прыгнечанасьці. Бадзёра працуе далей. Пакрысе знаходзіць прыхільнікаў. Далучаюцца да яго людзі старэйшыя, людзі з вялікаю практыкаю жыцьцёваю і ведаю клінічнаю, якім новае насьвятленьне зьявішчаў у псыхіцы чалавека рабіла зразумелымі шматлікія праявы ў галіне хворасьці. Далучаюцца да яго швайцарскія псыхіятры Блейлер і Юнг. Вучні ягоныя наладжываюць саюз, выдавецтва псыхоаналітычнае, якое мае наўвеце распаўсюджываньне здабычаў новае навукі. У далейшых гадах наглядаем паміж вучнямі разыходжаньні, разломы (Адлер, Юнг), аднак тэорыя з Вены разыходзіцца па сьвеце і псыхоаналіза мае спагаднікаў на міжнародным грунце на некалькі ўжо гадоў перад вайною. З пачатнае мэтоды лекаваньня вырастае навука, абхопліваючая ўсе праявы культурнага жыцьця. Трэба сказаць, што нат’ сымпатыкі і прыхільнікі фрэудызму бачаць заняпад навукі Фрэуда ў апошніх некалькінаццаці гадах ягонае дзейнасьці. Кажуць, што сыстэма заялавела, зрабілася вельмі аўторытатыўнаю, што з тэорыі навуковае вырасла нешта быццам сэкта рэлігійная і г. д. Не ўваходзячы бліжэй у ацэнку апошніх мамэнтаў, трэба сказаць, што бязумоўна цэлы сьцяг фактаў падчыркнутых Фрэудам зьяўляецца аснаўною здабычаю сучаснае культуры.

Жыцьцё ў насьвятленьні псыхоаналізы мае асаблівы зьмест. Жыцьцё будзе ігрою імпульсаў і ў першую чаргу імпульсаў сэксуальных. Імпульсы гэныя паводле Фрэуда маюць дзеці ўжо ад найменшых гадоў свайго жыцьця. Першы пэрыяд гэных імпульсаў праяўляецца ў аўтоэротызьме, хутка аднак яны пераходзяць на людзей з найбліжэйшага асяродзішча, значыцца на бацькоў, і выклікаюць даволі хутка камплекс Эдыпа. Паймо камплексу