хоаналізы Нітшага, Шопэнгаўэра, Гэрбарта, аднак ня зусім правільна. І назоў псыхоаналізы нікаторыя хацелі-б спалучыць з прозьвішчам Жанэта, францускага псыхолёга, і Юнга. Юнг аднак быў хутчэй вучнем Фрэуда, а калі з Жанэтам мае Фрэуд некаторыя мамэнты супольныя, дык усёж-такі псыхоаналізу, як мэтоду лекаваньня а далей як асобны род псыхолёгіі ці нат філёзофіі жыцьця, дала школа Фрэуда.
Асяродзішча жыдоўскае Фрэуда, у якім ён радзіўся, вельмі характэрнае дзеля разьвіцьця падзеяў ягонае навукі. Ад самае раньняе моладасьці, будучы жыдом, бачыў ён сваю нейкую апрычонасьць, тую іншасьць, аб якой калі ў заходняй Эўропе і не гаворыцца, дык аднак якую ўсе ня гледзячы на ўсенька вельмі добра чуюць. Гэныя вось расавыя свомасьці, побач магчыма са свомасьцямі свайго характару, далі маладому Фрэудаві тую незалежнасьць унутраную на пагляды, настроі, валадаючыя грамадзянствамі ці навуковымі тэорыямі. Ад вельмі раньніх гадоў цікавіцца псыхолёгіяю. Будучы маладым лекарам знаёміцца ў Францыі з найбольш тады моднымі і шырока вядомымі вогнішчамі досьледаў псыхолёгічных у клініках Шаркота і Бэрнгэйма. Вярнуўшыся ў Вену наладжывае блізка супрацоўніцтва з Брэўэрам, адным з лекараў-нэўролёгаў. З гэным Брэўэрам даглядалі супольна за адною хвораю, папулярнаю ў літаратуры ў сувязі з тым, што якга гэная хворая пачала ў пэўным сэнсе эру прыхоаналізы.
Хворая мела праявы нэўрозы, вядомае пад назоваю гістэрыі. Не магла яна між іншым хадзіць, зусім абнядужаная ляжала ў ложку, не магла нічога есьці, хаця ўсе органы цела былі быццам здаровыя, значыцца нармальнае абсьледаваньне цела не магло паказаць на тое, каб нейкі з органаў быў пашкоджаны ў сваёй дзейнасьці. Вось Фрэуд з Брэўэрам спрактыкавалі на хворай новы спосаб лекаваньня, а мяноўна выклікалі ў яе гыпнозу і ў сьне гыпнотычным давалі магчымасьць рэагаваць на ўспаміны, калі асабліва ўспаміны былі афарбованыя пачуцьцёва ад’емна. І цікава, што шмат якія з праяваў хворасьці пасьля такое неабмяжованае нічым рэакцыі прападалі бяз сьледу, а знача хворая здаравела, прападала абнядужаньне, заміны пры глытаньні і г. д.
На асноведзі ўжо гэнае аднае хворае паявілася новае разуменьне нэурозаў у Фрэуда. Кожнае неадрэгаваньне зьявішча, якое было нямілым з тых ці іншых прычынаў, не прападае бязсьледна, а толькі хаваецца для нашае сьведамасьці, загнанае ў нясьведамасьць ці падсьведамасьць, залежна ад сілы ад’емнага афэкту, выкліканага ў дадзенага чалавека. І вось гэныя выціснутыя ў „падпольле“ перажываньні не сядзяць спакойна ў нясьведамасьці, а стараюцца прашмыгнуць у актуальную, значыцца сьведамую, плошчу працэсаў псыхічных пад нейкаю іншаю формаю. Дзеля гэтага яны будуць часта зусім незразумелыя.