Гэта старонка не была вычытаная
да жыцьця. Маю наўвеце ўзгадаваньне маладога пакаленьня. Сяньня валадае прынцып, да якога мо лішне позна прыйшлі ўзгадаваўцы, што ня толькі трэба вучыць, а трэба ўзгадоўваць характар чалавека. У імкненьні да ўзгадаваньня нельга абмінуць інстынктаў. Хочучы дзеяць на інстынкты, трэба іх добра ведаць. Трэба адкінуць той вялізарны баляст ілжы, што ляжыць на кожным з нас, калі хочам закрануць самастойна якую колечы з галінаў жыцьця. Афіцыяльная мораль прымушае нас да пашаны кожнага аўтарытэту, незалежна, ці аўтарытэт гэны абаснаваны ці не. А такая мораль, як слушна кажа францускі псыхолёг Марі, хаця зьяўляецца вялікім волатам, аднак гэны волат вельмі небясьпечны, — дзякуючы гэткай моралі мы сьведкамі трагэдыяў грамадзкіх ды індывідуальных.