Перайсці да зместу

Старонка:Псыхоаналіза і праблемы — літаратурныя і грамадзкія (1936).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Др. Ст. ГРЫНКЕВІЧ

Псыхоаналіза і праблемы — літаратурныя і грамадзкія

Псыхоаналіза зьяўляецца сяньня асобным дзеля самое сябе сьветам, як кажа адзін з аўтараў. Ды сапраўды, няма ніводнае з галінаў праяваў псыхічнага жыцьця, якая-б ня мела большага ці меншага кантакту з навукаю Фрэуда. Замінаю найбольшаю дзеля прыйма ці прадстаўленьня псыхоаналітычнае тэорыі ня будзе аднак вялікі абойм яе, а нашыя да яе адносіны. Навука Фрэуда, калі і спыніцца толькі на адной старане ейнай, а мяноўна на мэмодзе досьледаў, дык і тутка яна адрозьніваецца ад кожнае іншае тэорыі ці мэтоды, што закранае ў нас асаблівыя староны асабовасьці. Выклікае яна ў нас цэлы камплекс настрояў пачуцьцёвых, дзякуючы чаму прападае ў нас аб‘ектыўны падыход да зьявішчаў і сытуацыяў. Пачынаем ацэніваць факты абстрактныя, аб‘ектыўныя, з гледзішча моралі, рэлігіі, якасьці грамадзкае і г. д. У першую-ж чаргу тэорыя псыхоаналітычная закранае ў нас той вельмі зложаны сьцяг працэсаў, які абхопліваем аканчальна паймом жыцьця сэксуальнага. Дык дзеля таго гаварыць аб псыхоаналізе, нат’ з гледзішча навуковага, гэта нешта іншае, як прыкладам гутарка аб тэорыі пазнаньня ці зноў аб вельмі заблытанай тэорыі аканамічнай.

Я вельмі добра гэта ўсенька разумею і дзеля гэтага прымаю загадзя шматлікія закіды, якія могуць мяне сустрэнуць са стараны чытача, калі ніжэй буду гаварыць аб некаторых старонах псыхоаналізы.

Навука Фрэуда гэта сяньня сыстэма, сыстэма суцэльная, якая базуецца ў першую чаргу на гэніяльным уяўленьні, сапраўднасьць каторага пацьвярджала і пацьвярджае далей жыцьцё ў сфэры патолёгіі адзінкі і грамады, найбольш ярка ў нэурозах, а далей амаль што не ва ўсіх галінах праяваў псыхічнага жыцьця агулам.

Маючы наўвеце прадставіць адносіны і ўплыў псыхоаналізы на літаратуру і на зьявішча грамадзкага жыцьця, немагчыма абмінуць, прынамся ў кароткім нарысе, гістарычнага разьвіцьця навукі Фрэуда і тых ейных найважнейшых асноваў, якія сяньня зьяўляюцца магутнаю здабычаю думкі чалавецкае. Інакш можна было-б баяцца, што апынімся бяз фундаманту, на якім, як заўсёды, стаіць кожная будыніна.

Псыхоаналіза, інакш як кажуць навука Фрэуда, або яшчэ прасьцей — фрэудызм, злучана вельмі стульна з асобаю тварца, з Фрэудам як чалавекам, з ягонаю расаю, паходжаньнем, грамадзкім становішчам і г. д. Паказываюць, як пачынальнікаў псы-